БЕЛ Ł РУС

Як роўны з роўным: Лукашэнка павіншаваў Алега Газманава + відэа

22.07.2011 / 09:52

Лукашэнка павіншаваў з 60-гадовым юбілеем народнага артыста Расіі Алега Газманава.
.

«Мы ведаем і высока цэнім вас як даўняга і добрага сябра нашай краіны, чые канцэрты на беларускай зямлі нязменна збіраюць тысячы захопленых паклоннікаў. Перакананы, што ваша творчасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва брацкіх народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Таксама Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Разанаву.

«У нашай краіне вас высока цэняць як выдатную актрысу, чыё мастацтва збліжае краіны і народы. Мы ўдзячныя вам за ўдзел у беларускіх кінапраектах і спадзяёмся, што гэта супрацоўніцтва будзе прадоўжана», — адзначыў ён у віншаванні.

Лукашэнка таксама павіншаваў з юбілеем і кіраўнічку «Харошак» Валянціну Гаявую.

Газманов. Эскадрон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула