БЕЛ Ł РУС

На перамовы ў Маскву накіраваўся А.Кабякоў

9.01.2007 / 12:04

Сёньня раніцай у Маскву для ўрэгуляваньня пытаньняў дастаўкі нафты і газу накіраваўся паўнамоцны прадстаўнік беларускага ўраду віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Сёньня раніцай у Маскву для ўрэгуляваньня пытаньняў дастаўкі нафты і газу накіраваўся паўнамоцны прадстаўнік беларускага ўраду віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў. А напярэдадні ў Расеі прыляцела дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам міністра эканомікі Ўладзімерам Найдуновым, паведамляе ІТАР‑ТАСС.

Расейскі й беларускі бакі маюць дамовіцца наконт мыта на дастаўку нафты ў Беларусь і беларускіх транзытных тарыфаў на перамяшчэньне расейскай нафты ў Эўропу. Учора гэты канфлікт прывёў да спыненьня працы нафтаправоду «Дружба», ад чаго пацярпелі спажыўцы расейскай нафты ў Польшчы і Нямеччыне, а ў Эўразьвязе запатрабавалі тэрміновых тлумачэньняў і аднаўленьня паставак нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула