БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі заклікае Еўропу да дыялогу з Беларуссю

27.07.2011 / 10:46

Палітыка ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі павялічвае шанц яе трапляння пад кантроль Расіі, што «з’яўляецца контрпрадуктыўным для доўгатэрміновага развіцця Еўропы»

Прэзідэнт Грузіі заклікаў Еўропу весці дыялог з Беларуссю. Палітыка ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі павялічвае шанц яе трапляння пад кантроль Расіі, што «з’яўляецца контрпрадуктыўным для доўгатэрміновага развіцця Еўропы»,
заявіў Міхаіл Саакашвілі 26 ліпеня ў Батумі на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Браніславам Камароўскім, прэзідэнтам Польшчы, якая старшынствуе ў ЕС.

Паводле слоў Саакашвілі, Беларусь у адрозненне ад Расіі не акупуе суседнія краіны, і сцвярджаць, што Расія больш дэмакратычная за Беларусь, — «абсурд», перадае Расейская служба Бі-бі-сі.

Саакашвілі заявіў, што Грузія ўважліва назірае за сітуацыяй у Беларусі і разумее, якія там існуюць праблемы. Аднак нягледзячы на гэта, упэўнены ён, з Мінскам трэба весці дыялог і адкрыта размаўляць па ўсіх пытаннях, якія выклікаюць занепакоенасць.

Варта зазначыць, што гэта ўжо другая такая заява грузінскага лідара. 22 ліпеня, выступаючы ў Батумі на міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейскі шлях Грузіі», Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць да актыўнага дыялогу з Беларуссю, каб яна не апынулася ў ізаляцыі і развівалася ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Тады ён таксама падкрэсліў, што ў выпадку ізаляцыі Беларусь «апынецца ў руках расійскай адміністрацыі». Саакашвілі паведаміў, што Грузія дзеліцца з Беларуссю, Украінай і Малдовай вопытам рэформ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула