БЕЛ Ł РУС

«Бурсаспор» — «Гомель» — 2:1

28.07.2011 / 22:28

nn.by

«Гомель» прайграў у першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду турэцкаму «Бурсаспору» з лікам 1:2.

Матч прайшоў у Бурсе 28 ліпеня.

«Гомель» першым забіў мяч: на 42-й хвіліне вызначыўся Ігар Кузьмянок. Потым «Бурса» зраўняла лік (Сердар Азіз, 52), а праз 20 хвілін выйшла наперад (Ібрагім Каш, 72).

Цікаўныя маглі анлайн сачыць за гульнёй у Інтэрнеце.

"Гомель" біўся зацята, спрабаваў злавіць туркаў на контратаках. "Стасевіч, Платонаў", -- пастаянна паўтараў турэцкі каментатар.

Матч у адказ 4 жніўня. «Гомель», наперад!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула