БЕЛ Ł РУС

Доля дзяржсектара ў эканоміцы Украіны ў 2010 зменшылася да 9,2%

29.07.2011 / 09:58

Доля дзяржсектара ў эканоміцы Украіны ў 2010 годзе склала 9,2%, што на 0,3% менш, чым у 2009.
Такія дадзеныя змяшчае справаздача Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, апублікаваная на партале МЭРГ. Найбольшая доля дзяржавы ў сектары транспарту і сувязі — 35,6%, у вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады — 20,7%, у аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэндай, інжынірынгам і прадстаўленні паслуг прадпрымальнікам — 17,5%, у здабыўной прамысловасці — 15,7%, ва ўсіх астатніх сферах эканомікі доля дзяржавы не перавышае 10%. Найменшы паказчык зафіксаваны ў сферы гандлю — 0,7%.

У большасці сектараў паказчык долі дзяржсектара паменшыўся, а ў сферы транспарту і сувязі вырас з 25% да 35,6%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула