БЕЛ Ł РУС

Сёння на футболе ў Беларусі ўпершыню пачнуць працаваць сцюарды

29.07.2011 / 12:36

Навінка будзе ўведзена на матчы «Віцебск» — БАТЭ.

Інстытут сцюардаў упершыню будзе апрабаваны сёння ў Віцебску на футбольным матчы каманд "Віцебск" і БАТЭ,

Сцюарды ва Украіне.

паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Іваноў.

Паводле яго слоў, еўрапейская сістэма аховы правапарадку на футбольных матчах, калі сумесна з паліцыяй гарантаваннем бяспекі займаюцца добраахвотнікі -- сцюарды, добра сябе зарэкамендавала. Беларуская міліцыя ў сувязі з шматлікімі зваротамі заўзятараў таксама вырашыла пайсці насустрач і скараціць колькасць сваіх супрацоўнікаў падчас матчу, замяніўшы іх сцюардамі-дружыннікамі.

На футболе ў Віцебску сумесна з міліцыяй будуць дзяжурыць 30 дружыннікаў.

Яны прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і ведаюць, як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і ў выпадках хуліганскіх выхадак фанатаў. Да дзяжурства дапушчаныя толькі мужчыны не старэйшыя за 40 гадоў атлетычнага складу. Пазнаць іх можна будзе па спецыяльнай форме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула