БЕЛ Ł РУС

Бразільскі варатар ледзь не зламаў суперніку шыю прыёмам кунг-фу — відэа

29.07.2011 / 18:21

Лявон Максюта

У матчы моладзевага першынства Бразіліі па футболе паміж камандамі «Спорт Рэсіфі» і «Васка да Гама» адбыўся шакуючы інцыдэнт.

18-гадовы галкіпер клуба «Рэсіфі» Густава з разбегу ўдарыў суперніка нагой у патыліцу. Пры гэтым пацярпелы стаяў да яго спінай і нічога не падазраваў.

Гулец «Васкі» Элівелтан у гэты час апеляваў да арбітра, скардзячыся таму на парушэнне з боку гасцей.

Пацярпелы быў эвакуяваны з поля і дастаўлены ў бліжэйшы шпіталь з падазрэннем на пералом шыйных хрыбетнікаў, аднак пасля дэтальнага абследавання найгоршыя прагнозы дактароў не апраўдаліся.

Расправа над галкіперам была імгненнай. Густава яшчэ на полі адлічылі з клуба і перадалі ў рукі паліцыі, якая завяла на яго крымінальную справу. Апроч турэмнага тэрміну, бразільцу яшчэ пагражае доўгая дыскваліфікацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула