БЕЛ Ł РУС

Беларусь пазычае яшчэ 300 млн — у Азербайджана, праз «Беларуськалій»

30.07.2011 / 11:47

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна, апублікаванай у пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Азербайджан выдзеліць ААТ «Беларуськалій» крэдыт у памеры 300 млн даляраў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаванай у пятніцу ўвечары на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасці з дакументам, гарантыю пагашэння крэдыту Азербайджана прадаставіць ўрад Беларусі. «Выдаць гарантыю ўрада Рэспублікі Беларусь Азербайджанскай Рэспубліцы ў асобе міністэрства фінансаў Азербайджана ў пагашэнні гарантаванай пазыкі ў суме 300 млн даляраў, што выдаецца адкрытаму акцыянернаму таварыству «Беларуськалій», гаворыцца ў пастанове.

Пазыка прызначана «для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула