БЕЛ Ł РУС

«Экранас» выйграў у «Шаўляя» 1:0

31.07.2011 / 00:01

nn.by

fkekranas.lt

У матчы 19-га тура чэмпіянату Літвы па футболе панявежыскі «Экранас» выйграў 30 ліпеня на сваім полі ў «Шаўляя» з лікам 1:0. Адзіны гол на 30-й хвіліне забіў Андрус Вялічка.

«Экранас» упэўнена лідзіруе ў чэмпіянаце Літвы. Пасля 18 гульняў у яго на рахунку 46 пунктаў. Клуб на восем пунктаў апярэджвае віленскі «Жальгірыс».

«Экранас» — супернік БАТЭ па 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. 26 ліпеня каманды ў Панявежысе згулялі ўнічыю 0:0, матч у адказ пройдзе 2 жніўня ў Барысаве (пачатак, а 19-й).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула