БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў хутчэй перадаваць матэрыялы справы аб тэракце ў Мінску ў суд

2.08.2011 / 09:42

Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіма Зайцава.

Як паведамляе прэс-служба, Лукашэнка падрабязна цікавіўся вынікамі расследавання тэракта ў Мінску. Ён запатрабаваў не зацягваць накіраванне ў суд гэтых матэрыялаў.

Лукашэнка цікавіўся ацэнкай старшыні КДБ праведзенай раптоўнай праверкі Узброеных сіл Беларусі.

Апрача таго, падчас сустрэчы абмеркаваная сітуацыя, што складваецца вакол Беларусі, а таксама ўнутры краіны, паведамляе прэс-служба.

Па выніках даклада кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў, што тычацца сферы дзейнасці КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула