БЕЛ Ł РУС

Паважайце большасьць

18.02.2006 / 11:01

Nashaniva.com

Паважаная «НН»! У апошніх нумарах былі зьмешчаныя артыкулы, пададзеныя лацінскім альфабэтам. Я паважаю выбар іх аўтараў, але хацелася, каб матэрыялы друкаваліся на кірыліцы. Пазыцыя рэдакцыі, я думаю, будзе тут не на апошнім месцы. Большасьць, на мой погляд, будзе са мною згодная.

Ад Рэдакцыі

Мы друкуем невялікую частку тэкстаў лацінкай (тых аўтараў, якія аддаюць ёй перавагу), бо гэта важна для захаваньня лацінічнае традыцыі беларускага правапісу. Цяпер жа бо амаль ніхто на лацінцы больш не друкуе, акрамя жменькі касьцельных і Інтэрнэт-выданьняў. Прычына — гэты правапіс не вывучаюць у школах. Між тым яшчэ 100 гадоў таму ім масава карысталіся, ім выдаваў вершы незраўнаны Багушэвіч, на ім пачынаў пісаць Купала, на ім пэўны час у пачатку ХХ ст. выдавалася «НН»… Гэта частка нашае культурнае спадчыны, а яшчэ ж гэта лучыць нас з эўрапейскім культурным масівам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула