БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ствараецца Следчы камітэт — аналаг ФБР, падначалены ён будзе Лукашэнку

3.08.2011 / 01:27

Пры стварэнні новай структуры павінен быць вывучаны вопыт работы Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і Следчага камітэта Расіі.

У Беларусі з 1 студзеня 2012 года ствараецца Следчы камітэт, які будзе знаходзіцца ў падпарадкаванні прэзідэнта Беларусі.

Такое рашэнне было прынята 2 жніўня на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання.

«З 1 студзеня 2012 года Следчы камітэт павінен быць забяспечаны неабходнай нарматыўна-прававой базай. І ў арганізацыйным плане, і ў кадравым усё павінна быць выбудавана і прадумана», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што павінна быць выбудавана дакладная сістэма з найменшымі фінансавымі затратамі. Адпаведнае даручэнне дадзена міністру фінансаў.

На дзяржсакратара Рады бяспекі і старшыню Камітэта дзяржкантролю ўскладзена персанальная адказнасцсь за стварэнне камітэта.

Акрамя таго, да 1 студзеня кіраўніку дзяржавы павінны быць унесены прапановы па арганізацыйных, нарматыўна-прававых і кадравых пытаннях. Што датычыцца кіраўніка будучай структуры, то ён лічыць, што гэта павінен быць чалавек, які «разумее жыццё ў краіне і знаёмы са следчым працэсам».

Лукашэнка падкрэсліў, што катэгарычна супраць паэтапнага пераходу да функцыянавання новай структуры. На яго думку, палавінчатых рашэнняў у гэтым пытанні быць не можа. «Мы павінны ствараць раз і назаўсёды, канчаткова. Так, пасля будзем дашліфоўваць. Але гэта будзе як выключэнне», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры стварэнні новай структуры

павінен быць вывучаны вопыт работы Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і Следчага камітэта Расіі.
«Свет даўно ўжо рэалізаваў гэта. Давайце возьмем лепшае», — падкрэсліў ён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула