БЕЛ Ł РУС

Скутар-Фэст: у кароткіх спадніцах і гальштуках

5.08.2011 / 19:01

Фота: Сяргей Гудзілін

Дзяўчаты ў кароткіх спадніцах і хлопцы ў гальштуках правялі ў Мінску «Fashion Scooter Fest» — фотарэпартаж на выходныя.

Дзяўчаты ў кароткіх спадніцах і хлопцы ў гальштуках правялі ў пятніцу ў Мінску «Fashion Scooter Fest».

Удзельнікі "Скутар Фэста" праехаліся калоннай па цэнтральных вуліцах Мінска.

Нехта прыехаў на фэст у вечаровых строях.

Прыкмета фэсту - непаўсядзеннае адзенне кіроўцаў "маленькіх матацыклаў".

Аказваецца, што ездзіць на скутарах можна і на высокіх абсцасах.

Скутарыст у цывільным.

Скутарысткі ў летніх сукенках.

Яшчэ адзін крэатыўны строй.

Павільён з матацыкламі і скутарамі мінскага "Мотавела".

Фатограф НН высока ўзняўся :)

"Хіпстэры" у Мінску таксама ездзяць на скутарах.

Тэст-драйв мінскага электраскутара.

На выпрабаванні чарговая мадэль беларускай вытворчасці.

Аматары перасоўвання у гарадскіх лабірынтах на скутарах сабраліся, а 12 гадзіне ля помніка Калініну і праехаліся па цэнтральных вуліцах сталіцы да мінскага Мотавела завода. Там для ўсіх удзельнікаў была зладжана экскурсія па вытворчых цэхах. Мінскае «мотавела» ужо каторы год асвойвае выпуск сучасных скутараў і матацыклаў. У мадэльным шэрагу завода ёсць нават электраскутар.

Пасля экскурсіі ўдзельнікі Fashion Scooter Fest прыехалі на пляцоўку Парка Горкага, дзе адбыўся тэст-драйв скутараў і матацыклаў вырабленых у Беларусі. На сканчэнне фэсту былі абраны самыя стылёвыя і крэатыўныя кіроўцы скутараў. Арганізатарам фэсту выступілі мінскі Скутарклуб і кампанія «Мінск-мота».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула