БЕЛ Ł РУС

Нацболы зладзілі акцыю пратэсту ля расейскай амбасады ў Менску

10.01.2007 / 19:20

Яны прыкулі сябе кайданкамі да агароджы і скандавалі «Не — газаваму шантажу».

Каля расійскага консульства ў Мінску адбылася акцыя пратэсту. Яе зладзілі актывісты незарэгістраванай расійскай Нацыянал‑бальшавіцкай партыі.

15 актывістаў партыі блакавалі ўваход у консульства, прыкуўшыся да яго кайданкамі. Яны вывесілі транспарант «Саюз даражэй за газ» і скандавалі «Не — газаваму шантажу». Акцыя доўжылася каля гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння не затрымалі нікога з удзельнікаў, а проста папрасілі іх разысціся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула