БЕЛ Ł РУС

Рэжысёр Майкл Мур: Абама, пакажы мужнасць і арыштуй дырэктара агенцтва, якое панізіла рэйтынг ЗША

10.08.2011 / 10:07

Nashaniva.com

Амерыканскі рэжысёр-дакументаліст, які атрымаў «Оскара» і галоўны прыз Канскага фестывалю за фільм «Фарэнгейт 9/11», заклікаў у сваім Твітары прэзідэнта ЗША Барака Абаму арыштаваць кіраўніка агенцтва Standard&Poor’s Джона Чэмберса.

«Прэзідэнт Абама, пакажы мужнасць і арыштуй дырэктара Standard&Poor’s. Гэтыя злачынцы абрынулі эканоміку ў 2008 годзе і цяпер зробяць тое ж самае», — напісаў Майкл Мур.

Далей Мур парэкамендаваў Абаму, спасылаючыся на артыкул у Guardian, звярнуць увагу на тое, як зрабілі ў Італіі з рэйтынгавымі агенцтвамі: у мінулую пятніцу, калі ў Італіі пагоршылася эканамічная сітуацыя, улады правялі ператрусы ў офісах рэйтынгавых агенцтваў Standard&Poor’s і Moody’s.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor’s у пятніцу ўпершыню з 1917 года панізіла крэдытны рэйтынг ЗША з найвышэйшай ступені надзейнасці ААА да АА + з негатыўным прагнозам, што ўжо абваліла шэраг паказчыкаў на біржах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула