БЕЛ Ł РУС

Індыя гатова заплаціць $7 мільярдаў за 25% акцый «Беларуськалія»

10.08.2011 / 15:37

ЯМ; інф. «Інтэрфакс», Mint

Індыйская прэса спасылаецца на мясцовых чыноўнікаў.

Індыя гатова заплаціць $6–7 мільярдаў 25% акцый «Беларуськалія». Такую інфармацыю паведаміла мясцовая газета Mint са спасылкай на двух высокапастаўленых індыйскіх чыноўнікаў.

Такім чынам Індыя імкнецца забяспечыць стабільныя доўгатэрміновыя пастаўкі ўгнаенняў для задавальнення попыту. Інтарэс менавіта гэтай краіны да «Беларуськалія» не дзіва.

На працягу апошніх трох гадоў беларускі экспарт у гэту азіяцкую краіну агулам склаў $1,13 мільярда. 87% ($0,99 мільярда) з іх — калійныя ўгнаенні.

Нагадаем, што ў чэрвені Аляксандр Лукашэнка ацэньваў кошт 100% акцый «Беларуськалія» ў гіганцкія $30 мільярдаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула