Бяляцкі застанецца пад вартай яшчэ два месяцы
Пра гэта паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка.
Пра гэта паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка.
Тэрмін утрымання Алеся Бяляцкага пад вартай падоўжаны яшчэ на два месяцы, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на праваабаронцу Таццяну Равяка.
12 жніўня Алесю Бяляцкаму было прад’яўлена абвінавачванне паводле ч.2 арт. 243 КК (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры).
Праваабаронца быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы Бяляцкага прайшлі ператрусы.