БЕЛ Ł РУС

Беларусь ацэньвае праект па стварэнні ў Катары вытворчасці угнаенняў больш чым у $1,7 мільярда

16.08.2011 / 09:58

ЯМ, паводле паведамленняў «Інтэрфас-Захад»

Падчас перамоў таксама абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Катарская выспа ў Еўропе» — катарскія банкі, дзелавыя і культурныя цэнтры арабскіх краін, жыллё і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры ў цэнтры Мінска.

Беларусь ацэньвае праект па стварэнні ў Катары вытворчасці угнаенняў больш чым у $1,7 мільярда. Такім чынам прэс-служба прэзідэнта падвяла вынікі перамоў у Аляксандра Лукашэнкі з шэйхам Хамадам бэн Халіфой аль-Тані.

Паводле інфармацыі «Інтэрфакс-Захад», дадаткова прапрацоўваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-гасцінічнага комплексу ў Мінску цаной да $100 мільёна.

Акрамя таго, паводле паведамлення прэс-службы кіраўніка дзяржавы, вывучаецца магчымасць прыцягнення інвестыцый буйных катарскіх кампаній ў такія сферы беларускай эканомікі, як здабыча карысных выкапняў, нерухомасць, гасцінічны бізнэс і турызм.

Падчас перамоў таксама абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Катарская выспа ў Еўропе».
У прыватнасці, у Беларусі плануецца стварыць спецыяльную зону, у якой будуць размяшчацца катарскія банкі, дзелавыя і культурныя цэнтры арабскіх краін, жыллё і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула