БЕЛ Ł РУС

Google купляе вытворцу тэлефонаў Motorola за $12,5 млрд

16.08.2011 / 09:40

Карпарацыя Google купляе вытворцу тэлефонаў Motorola, кампанію Motorola Mobility Holdings Inc. за $12,5 млрд,
паведамляе Bloomberg.

Акцыянеры Motorola Mobility атрымаюць па $40 за акцыю, што на 63% больш за цану кампаніі на закрыцці Нью-ёркскай фондавай біржы ў пятніцу.

Рады дырэктараў абедзвюх кампаній угоду ўхвалілі.

Такім чынам, Google, чыя аперацыйная сістэма Android выкарыстоўваецца на мабільных тэлефонах кампаній Motorola і Samsung, атрымае неабходныя патэнты для павелічэння канкурэнтаздольнасці на рынку, дзе папулярнасцю карыстаюцца iPhone ад Apple.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула