БЕЛ Ł РУС

Гарэлка даражэе на 5%

16.08.2011 / 10:14

ЯМ

Міністэрства эканомікі асмелілася давесці кошт бутэлькі гарэлкі ў розніцу да 11 тысяч рублёў.

У Беларусі павялічаны гранічныя мінімальныя кошты на гарэлку і спірт.

14 чэрвеня Міністэрства эканомікі Беларусі на два месяцы прыпыніла уступленне ў сілу пастановы N49 пра ўстанаўленне мінімальных коштаў на алкагольную прадукцыю крэпасцю больш за 28%.

Такім чынам, адпускны кошт на гарэлку павялічаны на5%.

Рознічны кошт складзе каля 11 000 рублёў за бутэльку.

Разам з тым, кошт на спірт-сырэц этылавы з харчовай сыравіны, адпушчаны арганізацыям Беларусі для вытворчасці спірту этылавага рэктыфікаванага, з нулявой стаўкай акцыза, павялічыцца на 9,7%, да 30 тысяч рублёў (без ПДВ) за 1 дэкалітр бязводнага спірту. Пры гэтым кошт на этылавы рэктыфікаваны спірт, адпушчаны арганізацыям для вытворчасці алкагольнай прадукцыі, воцату і слабаалкагольных напояў, з нулявой стаўкай акцыза, складзе 40 тысяч рублёў за 1 дэкалітр бязводнага спірту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула