БЕЛ Ł РУС

Трапіў пад цягнік. Пашкоджана вуха +фота

16.08.2011 / 14:18

БелТА

«Цягнік» Рыга — Мінск сутыкнуўся з легкавушкай «забеспячэнне бяспекі руху»

Фота зроблена відавочцам, пасажырам цягніка. Auto.onliner.by

Кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў мноства раненняў пры сутыкненні машыны з цягніком «Рыга — Мінск».

Аварыя адбылася на станцыі Аляхновічы. Мясцовы жыхар ехаў за рулём службовага аўтамабіля «Аўдзі» без пасажыраў.

На неахоўным чыгуначным пераездзе, абсталяваным спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй, ён паехаў на забаронены сігнал святлафора.

У выніку адбылося сутыкненне з цягніком. Кіроўца быў дастаўлены ў бальніцу са шматлікімі сінякамі і ранамі галавы, рэзанай ранай правага вуха, а таксама ранамі лба і носа.

Затрымка ў руху названага цягніка склала 2 гадзіны 11 хвілін. Таксама дзве электрычкі «Маладзечна — Мінск» затрымаліся на гадзіну, электрычка «Аляхновічы — Мінск» — на 23 хвіліны, цягнік «Вільнюс — Мінск» — на 5 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула