Мінкультуры Беларусі аб'яўляе тэндар на вытворчасць рэкламных ролікаў для кінафестываляў
Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі аб’яўляе тэндар на вытворчасць рэкламных ролікаў (заставак).
Рэкламныя ролікі прызначаны для Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які пройдзе ў Брэсце, а таксама Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве.
Як растлумачылі ў Міністэрстве культуры, ролік (застаўка) — гэта візітная картка кінафестывалю для дэманстрацыі на тэлебачанні, плазменных экранах хронаметражом не большым за 20 секунд. Ролік павінен стылістычна адлюстроўваць асаблівасці таго ці іншага фестывалю.
Прапановы высылаць на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11–1112,
Тэрмін падачы заявак — з 15 жніўня да 15 верасня 2011 года.-0-