БЕЛ Ł РУС

«Белка-2» не ўзляціць

17.08.2011 / 15:17

паводле паведамленняў «Інтэрфас-Захад»

Новыя тэхнічныя праблемы прымушаюць перанесці запуск спадарожніка яшчэ на год.

Беларусь не зможа ў 2011 годзе патрапіць у клуб краін, якія засвоілі калязямную прастору. Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», запуск расійскага і беларускага касмічных апаратаў з касмадрома Байканур будзе перанесены на наступны год праз тэхнічныя праблемы.

Як высветлілася, ёсць праблемы з праграмна-матэматычным забеспячэннем для сістэм кіравання спадарожнікамі «Канопус-В» і «Белка-2».

Канчатковая версія матэматыкі будзе гатовая толькі да пачатку снежня, таму шанцаў на запуск апаратаў у 2011 годзе, хутчэй за ўсё, няма.

Старт неаднаразова адкладаўся праз праблемы пры завадскіх выпрабаваннях спадарожнікаў, апошняй датай запуску называлася 29 верасня.

Нагадаем, што ўкраінская ракета-носьбіт «Днепр» 27 ліпеня 2006 года пазбавіла космас ад першага беларускага спадарожніка «Белка», падарваўшыся праз хвіліну пасля старту на вачах у Аляксандра Лукашэнкі, які асабіста прыехаў да запуску спадарожніка на Байканур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула