БЕЛ Ł РУС

Следчая ДФР Касынкіна хоча дапытаць праваабаронцу Салаўёва

17.08.2011 / 22:59

СГ

17 жніўня праваабаронцу Змітру Салаўёву патэлефанавала следчая Дэпартамента фінансавых расследванняў Касынкіна. Яна запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР. Пра гэта піша сайт spring96.org.

Салаўёў у адказ запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката.

Следчая ДФР Касынкіна ўзначальвае следчую групу, якая займаецца справай праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула