БЕЛ Ł РУС

Памёр мультыплікатар, што стварыў «Малога і Карлсана» і «Вяртанне блуднага папугая»

18.08.2011 / 14:56

+ фрагмент мульта «Вяртанне блуднага папугая»

Анатоль Саўчанка памёр у Маскве на 88-м годзе жыцця ў чацвер.

Вядомы расійскі аніматар, мастак-пастаноўшчык мультфільма «Малы і Карлсан» і многіх іншых Анатоль Саўчанка памёр у Маскве на 88-м годзе жыцця ў чацвер.

Саўчанка скончыў ВГIК у 1953 годзе. За сваю кар’еру ён стварыў вобразы герояў дзясяткаў анімацыйных стужак, у ліку якіх мультфільмы «Малы і Карлсан», «Вяртанне блуднага папугая», «Воўка ў трыдзявятым царстве», «Шчаўкунок» і «Мыйдадзір».

Сышоў з кінастудыі «Саюзмультфільм» у канцы 1980-х, з тых часоў ілюстраваў кнігі для дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула