БЕЛ Ł РУС

Чыноўнік Кіраўніцтва справамі прэзідэнта пагарэў на хабары

19.08.2011 / 12:32

З чэрвеня па ліпень 2011 г. вымагаў $11 тысяч у заснавальніка сталічнай кампаніі.

Чыноўнік галоўнага упраўленьня капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта трапіўся пры вымаганьні і атрыманьні буйнога хабару падчас правядзеньні тэндэру.

Пракуратурай Менску распачата крымінальная справа ў дачыненьні да начальніка аддзела камплектацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Галоўнага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Будаўнічаму чыноўніка вінавацяць у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

Паводле апэратыўных дадзеных, чыноўнік з чэрвеня па ліпень 2011 г. вымагаў 11000 даляраў у заснавальніка сталічнай кампаніі. Грошы патрабаваліся за лабіраваньне інтарэсаў бізнэсмэна і стварэньня нероўных умоваў для ўсіх удзельнікаў тэндэру, які праводзіцца Галоўным упраўленьнем капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі.

Чыноўніка затрымалі супрацоўнікі аддзяленьня МУС "Алмаз", пасьля таго, як ён атрымаў 3 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула