БЕЛ Ł РУС

«Навушнік» Хамічэнка: «Мне далі $250 і ледаруб у рукі»

19.08.2011 / 13:28

«Дай яму сто даляраў і гранату — і ён здольны на ўсё», — кажуць людзі, знаёмыя з ім.

Вярнуўшыся ў Слуцк, вызвалены «Навушнік» Уладзімір Хамічэнка зайшоў да загадчыцы інтэрната Слуцкага сельскагаспадарчага ліцэя Тамара Івановай.

«Пасадзілі яго ў машыну, адправілі дахаты і сказалі: „Каб мы цябе больш не бачылі. Жыві ў Слуцку“. З яго слоў, дзверы Дома Урада ён разбіваў за грошы. Яму далі 250 даляраў і ледаруб у рукі. Хто гэта быў, не кажа.

Дай яму сто даляраў і гранату — і ён здольны на ўсё.
Ён жа недалёкі! За свае ўчынкі ён не адказвае. Хамічэнка папрасіў у мяне грошай. Я сабрала яму торбу з прадуктамі, а назаўтра зноў з’явіўся да мяне на працу. Ахайна апрануты, але спіртным пахне. „Мне трэба дапамагчы“, — кажа. Параіла яму аднаўляць дакументы і шукаць працу. Ён паскардзіўся, што ў кватэру патрапіць не можа. Сказаў, што баіцца ўзломваць дзверы. Дзе ён жыве — не ведаю. З яго слоў, далі прытулак добрыя людзі», — расказала яна.

Уладзімір Хамічэнка (злева) вёў сябе на Плошчы вельмі няясна. Вядома, што ён сірата і беспрытульны чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула