БЕЛ Ł РУС

На польска-ўкраінскай мяжы затрыманы беларускі палітуцякач Зміцер Піменаў

19.08.2011 / 16:01

Паводле папярэдняй інфармацыі, Піменаў зараз знаходзіцца ў польскага пракурора.

На польска-ўкраінскай мяжы затрыманы беларускі палітуцякач Зміцер Піменаў

Нагадаем, што Піменаў быў вымушаны ўцячы з Беларусі некалькі гадоў таму. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу:

віцябляніна падазравалі ў тым, што з яго дапамогай у Віцебску быў скрадзены бюст Суворава.
Беларускія праваахоўнікі ў 2008 годзе падалі на Піменава запыт у Інтэрпол: яго абвінавацілі ў хуліганстве і вандалізме. Як казаў сам Піменаў у каментарах СМІ, яго пра гэта папярэдзілі французскія праваахоўнікі, якія разумелі, што справа мае палітычны характар.
Піменаву, аднак, не пагражаў арышт, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Бельгіі.

У эміграцыі Піменаў не спыняў актыўнага грамадскага жыцця і неаднаразова ладзіў акцыі каля Еўрапарламенту, звяртаючы ўвагу на беларускія праблемы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула