БЕЛ Ł РУС

Афіцыйнай дэвальвацыі ў панядзелак не адбылося

22.08.2011 / 12:3

nn.by

Нацбанк устанавіў курсы валют на аўторак, даляр павысіўся на 5 рублёў -- да 5 035 рублёў.

Нацбанк устанавіў курсы валют на заўтра, 23 жніўня. Курс даляра вырас ажно на 5 рублёў -- да 5 035.

Еўра скочыў на 65 рублёў: з 7180.33 да 7 245.87, расійскі рубель вырас нязначна: з 171.84 да 172.10 рубля.

Курсы Нацбанка даўно не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю, і пытанне пра афіцыйную дэвальвацыю па сутнасці нічога не зменіць. Народ даўно прызнаў чарговую дэвальвацыю беларускіх грошай.

На сайце Пракапові.ч даляр сёння гандлююць па 7 968 (пакупка) -- 8 180 (продаж), еўра -- па 11 009/11 786.

За паўгода рубель у Беларусі абясцэніўся амаль у тры разы.

Гэта наступствы загагоджвання народу перад выбарамі, павышэнне заробкаў, пенсій, стыпендыі, напампоўванне краіны свежаадрукаванымі рублямі.

Нагадаем, што раней з вуснаў кіраўнікоў дзяржавы заяўлялася, што ў другой палове жніўня будзе прынята нейкае сур'ёзнае рашэнне наконт валюты. "Дзякуючы" гэтым чаканням, на мінулым тыдні даляр на шэрым рынку вырас больш чым на 1000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула