БЕЛ Ł РУС

Вяртанне ў 1990-я: Мінгарвыканкам сфармуе графік паставак мяса да канца года

22.08.2011 / 13:7

+ фота мяса, калі хто забыў

«Неабходна скласці пералікі мясакамбінатаў, пастаўшчыкоў, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі і распісаць, хто куды едзе і што вязе», — казаў сёння Ладуцька.

У Мінску ў найбліжэйшыя дні неабходна сфармаваць графік паставак мяса да канца года. Такую задачу паставіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

«Неабходна на гэтым тыдні скласці графік паставак мяса да канца года і вызначыць яго аб’ёмы для холадакамбінатаў, стабілізацыйных фондаў, фірменнай гандлёвай сеткі і для спецпаставак (гаворка ідзе пра камбінаты школьнага харчавання)», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Звяртаючыся да начальніка упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэя Новікава, кіраўнік сталіцы даручыў кантраляваць выкананне графіка паставак мяса патушнага і ў разрубах.

«Трэба з сённяшняга дня штодня сумесна з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамам кантраляваць пастаўкі мяса»,
 — адзначыў Ладуцька.

Ён таксама даручыў на гэтым тыдні ўзгадніць з Мінэканомікі цэны на мяса ў разрубах.

Пры гэтым старшыня Мінгарвыканкама заклікаў арганізаваць выразную схему працы для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні спажывецкага рынку мясам.

«Неабходна скласці пералікі мясакамбінатаў, пастаўшчыкоў, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі і распісаць, хто куды едзе і што вязе»,
 — падкрэсліў Мікалай Ладуцька. Аналагічную працу, па яго словах, варта правесці і ў дачыненні да мяса птушкі. «У насельніцтва ніякіх пытанняў па забяспечанасці мясам быць не павінна», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула