БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч: Дэфіцыту грэчкі ў Беларусі не будзе

23.08.2011 / 15:09

Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Намеснік міністра адзначыў, што Мінсельгасхарчам былі распрацаваны мерапрыемствы ў адпаведнасці з даручэннем урада па забеспячэнню насельніцтва крупянымі культурамі ў поўным аб’ёме. Гэтыя заданні даведзены да абласцей і вытрыманы. «Мы плануем сабраць каля 40 тыс.т грэчкі, з іх — 25 тыс.т крупы, — расказаў Васіль Паўлоўскі. — Тое, што Міністэрства гандлю нам заявіла, мы забяспечым».

Уборка грэчкі ўжо вядзецца ў гаспадарках краіны. Калі ў мінулым годзе ўраджайнасць гэтай сельгаскультуры была 10 ц/га, то сёння — 17 ц/га.

Аграрыі ўпэўнены, што патрэбы ў грэчцы ў гэтым годзе будуць поўнасцю задаволены. Дэпартаментам хлебапрадуктаў уведзены дадатковыя магутнасці па перапрацоўцы круп грэчкі. «Мы будзем забяспечаны сваімі крупамі», — дадаў намеснік міністра.

Намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча таксама адзначыў, што ў гэтым годзе чакаецца добры ўраджай бульбы. Самае галоўнае для аграрыяў — захаваць яго да наступнага ўраджаю. У гэтым годзе ў краіне плануецца ўвесці новыя бульбасховішчы аб’ёмам 211 тыс.т. «

На 1 кастрычніка бульба будзе стапрацэнтна ляжаць у сховішчах, такую задачу паставіў перад намі прэзідэнт»,
 — нагадаў Васіль Паўлоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула