БЕЛ Ł РУС

У Вашынгтоне адбыўся моцны землятрус, штуршкі ў Нью-Ёрку і Таронта

23.08.2011 / 22:36

Відавочцы паведамляюць, што адгалоскі землятрусу адчуваліся на канадскай тэрыторыі ў Таронта.

У Вашынгтоне, у будынку Кангрэса на Капіталійскім пагорку і ў Пентагоне была праведзена эвакуацыя. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Вашынгтон, 23 жніўня, J. Scott Applewhite/Associated Press

Крыху раней стала вядома аб тым, што землятрус магнітудай да 6 быў зафіксаваны на ўсходнім узбярэжжы ЗША. Штуршкі былі ад Вірджыніі да Бостана. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў Вірджыніі, за 92 міляў ад Вашынгтона.

У Вашынгтоне працаўнікі офісаў выбеглі на вуліцы. У Нью-Ёрку перасталі працаваць аэрапорты.

У сярэдняй частцы Нью-Джэрсі ля гарадоў Саўт-Рывер і Сомерсэт землятрус мясцовыя жыхары амаль не заўважылі.

Але відавочцы паведамляюць, што адгалоскі землятрусу адчуваліся на канадскай тэрыторыі ў Таронта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула