БЕЛ Ł РУС

Уга Чавес нацыяналізаваў золатаздабычу ў Венесуэле

24.08.2011 / 1:4

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес падпісаў дэкрэт аб перадачы ва ўласнасць дзяржаве прадпрыемстваў, якія вядуць здабычу і перапрацоўку золата.

У сваім тэлевізійным звароце ён таксама абвясціў, што ў бліжэйшыя тыдні пачнецца рэпатрыяцыя залатых рэзерваў Венесуэлы коштам 11 мільярдаў даляраў з банкаў Еўропы і ЗША.

Чавес удакладніў, што золата будзе выкарыстоўвацца не для аплаты нацыянальнага доўгу або для яго ўласных патрэбаў, а для ўзмацнення рэзерваў Цэнтрабанка краіны.

Раней урад Уга Чавеса нацыяналізаваў шэраг прадпрыемстваў у іншых галінах. Нацыяналізацыя закранула прадпрыемствы металургіі, кампаній нафтавага і банкаўскага сектара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула