БЕЛ Ł РУС

Пуцін загадаў знізіць цану газу для Беларусі

24.08.2011 / 08:51

Расійскі прэм'ер даручыў аператыўна вызначыць паніжальны каэфіцыент.

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Мінэнерга і «Газпрому» правесці перамовы з беларускімі калегамі і ў бліжэйшы час вызначыць «інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент» для цаны паставак расейскага газу ў Беларусь.

daylife.com

«Прынята прынцыповае рашэнне, што з 2012 года цана на газ для Беларусі будзе вызначацца

з выкарыстаннем спецыяльнага „інтэграцыйнага паніжальнага каэфіцыента“
. Які павінен быць каэфіцыент, прашу ў самы бліжэйшы час вызначыць удзельнікам эканамічнай дзейнасці і Міністэрству энергетыкі, з беларускімі калегамі папрацаваць», — сказаў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ўрада Расіі.

Рашэнне аб увядзенні каэфіцыента расійскі прэм’ер агучыў 15 жніўня па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Тады Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Расія, прымаючы гэтае рашэнне, зыходзіла з таго, што ў рамках інтэграцыйных працэсаў бакі павінны выйсці на ўмовы роўнай канкурэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула