БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Януковіча з Днём Незалежнасці

24.08.2011 / 09:29

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Беларусь і Украіну аб’ядноўвае не толькі агульная шматвяковая гісторыя, але і традыцыйна існуючыя дружалюбныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах добрасуседства і павагі», — адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі плённае двухбаковае партнёрства краін будзе і ў далейшым эфектыўна развівацца ў імя дабрабыту беларускага і ўкраінскага народаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула