БЕЛ Ł РУС

Адзін з кіраўнікоў «Нафтана» адмовіўся ад хабару $40 тыс. і дапамог затрымаць хабарадаўцу

25.08.2011 / 01:45

Бізнэсоўца асудзілі, але ўрэшце адпусцілі.

Кіраўнік аднаго з падраздзяленняў ААТ «Нафтан» адмовіўся ад хабару $40 тыс. і дапамог затрымаць расійца-хабарадаўцу,
паведаміў карэспандэнту БелТА старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Белавус.

Кіраўнік адной з камерцыйных фірмаў з Растоўскай вобласці спрабаваў набыць у ААТ «Нафтан» па заніжаным кошце, без тэндэру, чатыры спісаныя халадзільныя ўстаноўкі, у якіх утрымліваліся медныя сплавы. За кожную ўстаноўку ён прапаноўваў па $10 тыс. Настойлівыя просьбы расійскага бізнэсоўца аб садзейнічанні, нягледзячы на катэгарычную адмову, вымусілі кіраўніка ўпраўлення завода звярнуцца ў органы дзяржаўнай бяспекі па дапамогу.

Ужо знаходзячыся пад кантролем супрацоўнікаў падраздзялення ўпраўлення па Віцебскай вобласці КДБ Беларусі, растаўчанін перадаў нафтанаўцам у якасці авансу суму, эквівалентную $20 тыс., за ўдалую, на яго думку, угоду. Пры гэтым, паводле словаў Уладзіміра Белавуса,

нягледзячы на неаднаразовае папярэджанне нафтанаўскага работніка аб тым, што дзеянні бізнэсоўца незаконныя і пагражаюць крымінальнай адказнасцю, той адказваў яму, што гэта нармальная практыка вядзення справаў у яго краіне.

Хабарадаўца быў асуджаны судом Наваполацка па ч. 2 арт. 431 «Даванне хабару» КК РБ і на два гады пазбаўлення волі. Касацыйная інстанцыя прыняла пад увагу прызнанне віны асуджаным, яго сямейнае становішча, стан здароўя і замяніла пазбаўленне волі на штраф у памеры Br35 млн. Штраф быў выплачаны, а хабарадаўца з’ехаў на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула