БЕЛ Ł РУС

Віктар Ганчарэнка хацеў бы бачыць у Мінску «Манчэстэр Юнайтэд»

25.08.2011 / 09:27

АГ

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка хацеў бы, каб БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў трапіўся «Манчэстэр Юнайтэд».

Праз гэта ён заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ў аўстрыйскім Грацы.

«Мне вельмі падабаецца стыль, падыход, антураж стадыёна ў „Манчэстар Юнайтэд“. Гэта было б здорава», — сказаў галоўны трэнер БАТЭ.

Лёсаванне (жараб’ёўка) групавога турніру Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння ў Манака. Пачатак у 18:45. БАТЭ будзе сеяны з 3-га кошыка. Тры гады таму, у 2008 г., у групавым турніры БАТЭ быў сеяны з 4-га кошыка і трапіў у адну групу з «Рэалам», «Ювентусам» і «Зенітам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула