БЕЛ Ł РУС

Дзвюхногая істота: У Пінскай бальніцы ад шматлікіх пашкоджанняў памёр 8-месячны хлопчык

26.08.2011 / 00:03

Дзіця памерла ад цялесных пашкоджанняў, якія, як мяркуецца, нанесла яму родная маці.

Хлопчык паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы ў вельмі цяжкім стане. Медыкі дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу цяжкай ступені і кому 2-й ступені. Праз тры дні хлопчык памёр.

«Ён пражываў разам з бацькамі ў адной з вёсак Пінскага раёна. Яго маці сама выклікала хуткую дапамогу, — распавёў „БГ“ пракурор Пінскага раёна Іван Наскевіч. — У 28-гадовай жанчыны, акрамя гэтага дзіцяці, яшчэ трое дзяцей».

У ходзе першапачатковых праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што да прычынення цялесных пашкоджанняў хлопчыку датычная сама маці.

Пракуратурай Пінскага раёна вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула