БЕЛ Ł РУС

Звадкаваны газ на АЗС падаражэе на 9,8%

26.08.2011 / 11:30

З 1 верасня цэны на звадкаваны газ на аўтамабільных газазаправачных станцыях у Беларусі павышаюцца на 9,8%.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня, перадае Інтэрфакс.

Мінімальная цана за літр будзе 2 370 рублёў, максімальная — 2 800.

За жнівень цэны на звадкаваны газ, які прадаецца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 24%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула