БЕЛ Ł РУС

Гігін і Мусіенка прынятыя ў чаргінцоўскі Саюз пісьменнікаў

26.08.2011 / 15:52

КМ

Абодва вызначыліся заявамі пра забарону выезду апазіцыі з краіны.

Абодва вызначыліся тым, што выступілі з прапановай забараніць дзеячам беларускай апазіцыі выязджаць за мяжу.

Вадзім Гігін, фота zvyazda.minsk.by.

Сяргей Мусіенка.

Прынятыя ў арганізацыю яны секцыяй публіцыстыкі.

Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін — аўтар кнігі «Велікая Отечественная война» (2006), адзін з аўтараў кнігі «90 славных лет» (2008).

Сяргей Мусіенка, дырэктар аналітычнага цэнтра ЕсооМ, — адзін з аўтараў-складальнікаў кнігі «Следователі і частные детектівы» (1996), разам з палітолагам Сяргеем Кара-Мурзой выдаў кнігу «Куда ідём? Беларусь, Россія, Украіна» (2009), аўтар зборніка «Постосоветское пространство в міропорядке ХХІ века» (2011).

Саюз пісьменнікаў Беларусі паўстаў у 2005 годзе на чале з генералам Мікалаем Чаргінцом. Новаствораная арганізацыя выказала сваю лаяльнасць да беларускіх уладаў. Пасля стварэння арганізацыі пісьменнікаў, якія займалі дзяржаўныя пасады, прымусілі ўступаць у СПБ. Саюз карыстаецца падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі і фінансуецца з дзяржбюджэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула