БЕЛ Ł РУС

Ліпковіч: «Параўноўваць Чаргінца з Мапасанам драбнавата»

26.08.2011 / 20:31

Белсат

Блогер Яўген Ліпковіч ўспрыняў адкрыты ліст Саюза пісьменнікаў Беларусі з іроніяй.

Блогер Яўген Ліпковіч адрэагаваў на адкрыты ліст «Творцы і вандалы», змешчаны на сайце праўладнага Саюза пісьменнікаў.

Паводле аўтараў ліста, твор Мікалая Чаргінца — унікальны для беларускай літаратуры: «нічога падобнага дагэтуль не было і пасля не з’явілася», а старшыню Саюза пісьменнікаў тут параўноўваюць з Мапасанам і Шолахавым.

Сам блогер гэты тэкст успрыняў іранічна: «Чаргінец проста смешны. Ва ўсім, што ён робіць, ён смешны. Хто ўсе гэтыя падпісанты? Я нікога з іх не ведаю. А такія лісты — вяртанне ў 1937 год, калі пасля іх публікацыі расстрэльвалі ворагаў народу. Параўноўваць Чаргінца з Мапасанам драбнавата. Чаму не Камю, чаму не хтосьці з філосафаў?

Паводле такога прынцыпу, мяне можна параўнаць з Пастарнакам ці Салжаніцыным, хоць мне да іх бясконца далёка.
Яшчэ пытанне, на які блог яны зайшлі? Генеральная пракуратура не можа даказаць, што гэта мой блог, а яны ўжо ўсё даказалі!» — смяецца блогер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула