БЕЛ Ł РУС

«Сібур» зноў заявіў, што не хоча ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў

27.08.2011 / 11:47

Найбуйнейшы расійскі нафтахімічны холдынг «Сібур» не плануе ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар холдынгу Дзмітрый Конаў.

«Не хочам удзельнічаць», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці будзе «Сібур» купляць актывы ў Беларусі ў межах прыватызацыі.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у ліпені заявіў, што ўлады вядуць перамовы з расійскімі інвестарамі аб прыватызацыі дзяржпакетаў у сямі кампаніях.

Як паведаміў Мясніковіч, ідуць перамовы аб прыватызацыі пакетаў «Гродна Азота» з «Сібурам» і «Раснафтай», нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «Нафтан» — з «Лукойлам», «Белтрансгаза» — з «Газпромам», Мазырскага НПЗ — з «Раснафтай», «МТС» — з АФК «Сістэма», МАЗа — з «Рускімі машынамі» і дзяржкарпарацыяй «Ростэхналогіі», «Інтэграла» — з «Ростэхналогіямі».

Начальнік упраўлення па інфармацыйнай палітыцы «Сібура» Рашыд Нурэеў афіцыйна заявіў БелаПАН у ліпені, што кампанія не вядзе перамоў аб куплі дзяржпакета акцый ААТ «Гродна Азот».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула