БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пад дахам знайшлі кулямёт

27.08.2011 / 13:11

У Брэсце на паддашку кінатэатра «Мір» знойдзены кулямёт узору 1943 года і 85 патронаў.

Як паведаміў інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Ціцішын, стралковая зброя без станіны, а таксама 83 патроны калібру 7,62 мм і два патроны калібру 5,45 мм знайшлі будаўнікі 26 жніўня, а 12-й гадзіне падчас правядзення дахавых работ. «Устаноўлена, што станковы кулямёт сістэмы Гарунова быў выраблены ў 1949 годзе і знаходзіцца ў спраўным стане. Мяркуецца, патроны таксама паваенныя. Па гэтым факце праводзіцца праверка», — дапоўніў Ціцішын.

Паводле яго слоў, такі рарытэтны кулямёт знойдзены на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ўпершыню за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула