Паўсталыя з попелу
БАТЭ і «Дынама» згулялі ў беларускім Эль Класіка ўнічыю 2:2, гульня запомнілася траўмай Віталя Радзівонава і галкіперскім дэбютам Ягора Філіпенкі.
У нядзелю вечарам на гарадскім стадыёне ў Барысаве прайшло беларускае Эль Класіка — «БАТЭ» — «Дынама» Мінск — 2:2.
Герой гульни Ягор Філіпенка, pressball.by
Позні пачатак гульні (20:30) гарантаваў поўны стадыён, дый барысаўскія заўзятары маглі параўнаць гэты матч з бітвай пры Манчэстары, што адбылася гадзінай раней на Олд Трафард. Хоць якая там бітва была, форменны разгром. А вось на Бярэзіне — гэта была бітва.
Праўда, першы тайм скончыўся з лікам 0:0, але была ясна, што бура пачнецца пасля першага гола.
На
Пасля гола БАТЭ прачнуўся і кінуўся адыгрывацца.
На
але Гушчанка прамой нагой ударыў у ногі форварда БАТЭ.
Віталь скурчыўся ад болі. На поле рвануўся нават галоўкам БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Ён прабег метраў з трыццаць, але быў спынены рэзервным арбітрам.
Віталь — які пасля шматмесячанага ўзнаўлення вярнуўся на поле месяц таму (20 ліпеня ў матчы з «Лінфілдам») — працягваўся курчыцца ад болі, а ў гэты час фанаты «Дынама» зацягнулі: «Уноси, уноси!».
Радзівонаву аказалі дапамогу, але на поле ён не вярнуўся, кульгаючы пайшоў у падтрыбуннае памяшканне. Трыбуны віталі яго стоячы.
Гульня працягнулася. На
стаў героем і гэтай гульні.
На
Філіпенка ўпэўнена апрануў майку Гутара. Таксама ўпэўнена ён адстаяў усе пазасталыя 14 хвілін.
Вось толькі здзекам выглядала прызнанне найлепшым гульцом матча з боку «Дынама» Гушчанкі. Ён стаў антыгероем гульні.
На пасляматчавай
«Хачу выбачыцца за тое, што мы нанеслі траўму гульцу БАТЭ. Я выбачаюся, але зрабілі гэта мы не спецыяльна. Лік жа, напэўна, па гульні».
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка быў катэгарычны: «Пагаджуся, што сёння была выдатная гульня. Выдатная аура была і на стадыёне. Мяркую, што па якасці гэта быў адзін з найлепшых матчаў у сезоне, уключаючы еўракубкавыя. (…) Я ганаруся хлопцамі. Мы сёння паўставалі ў попелу. „Дынама“ забівала — мы адыгрываліся.
Але, на мой погляд, суддзі працягваюць выціраць ад нас ногі.Да Шчарбакова прэтэнзій няма, але чаму Малюцін (бакавы арбітр) уплывае на вынік?»
Журналістаў хвалявала, што з Радзівонавым?
«Разрыў крыжападобны, меніск, бакавая звязка— бачым, цэлы букет. Лепш бы мы сёння прайгралі, але захавалі форварда», — падвёў рысу Ганчарэнка, яшчэ раз раскрытыкаваўшы беларускае трансфернае акно, што зачынілася 28 ліпеня (месяц назад!), якое не дазваляе напярэдадні еўракубкаў дазаявіць форварда. Чуткі пра магчым трансфер Няхайчыка ён каментаваць адмовіўся.
Пасля гульні запомніліся змрочныя твары гульцоў БАТЭ і персаналу каля клубных аўтобусаў. Сапраўды, лепш бы сёння БАТЭ прайграў, але захаваў Радзівонава. Між іншым, у апошніх трох турах БАТЭ набраў два пункты.
Астатнія матчы тура: «Мінск» — «Шахцёр» — 1:1, «Віцебск» — «Дынама» Брэст — 3:0, «Белшына» —
Пасля
«Гомель» і «Белшына» правялі па 22 гульні.
Матчы