БЕЛ Ł РУС

Капсулу з зямлёй з ядзернага палігона сёння закладуць у Мінску

29.08.2011 / 09:57

КМ

Каля Звона Нагасакі побач з Чырвоным касцёлам.

Каля Звона Нагасакі побач з Чырвоным касцёлам.

Зямля з былога Сяміпалацінскага ядзернага палігона будзе закладзена ў Міжнародны дзень забароны выпрабаванняў ядзернай зброі.

Дзесяць гадоў таму побач з Чырвоным касцёлам была закладзена капсула з зямлёй з японскіх Хірасімы і Нагасакі, украінскага Чарнобыля. Адзін з ініцыятараў той падзеі Юрый Папоў умоўна называе гэта месца Пантэонам ядзернай трагедыі і катастрофы. І мае намер прывезці сюды зямлю з буйнейшых ядзерных палігонаў свету. Наступную капсулу чакаюць з ядзернага палігона ў Новай Зямлі.

Заклданка капсулы адбудзецца 29 жніўня ў 16.15. Чакаецца ўдзел намесніка міністра культуры Беларусі, прадстаўнікоў МЗС і Мінгарвыканкама, пасла Казахстана ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула