Праезд можа падаражэць да 1 700 рублёў
Рашэнне будзе прынята ў самы бліжэйшы час.
У Мінску чарговы раз можа падаражэць праезд у грамадскім транспарце.
«Каб нашы выдаткі сталі акупляцца, адзін білет цяпер павінен каштаваць як мінімум 1700 рублёў. Як будзе адбывацца падвышэнне цаны яшчэ не ясна.
Альбо цана будзе павышацца паступова, раз у месяц на 5%, або адначасова і рэзка»,- паведамілі газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» у КП «Мінсктранс».
Прапанова пра падаражэнне праезду ўжо знаходзіцца на разглядзе ў Мінгарвыканкаме. Рашэнне могуць прыняць у самы бліжэйшы час.
Мінгарвыканкам павысіў з 4 жніўня плату за адну паездку ў гарадскім грамадскім транспарце да 900 рублёў, а пры аплаце ў кіроўцы - да 1 000 рублёў.