Лукашэнка: Грошай няма
Лукашэнка лічыць неабходным ўзяць пад жорсткі кантроль выдаткі дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным ўзяць пад жорсткі кантроль выдаткі дзяржавы, каб стварыць умовы для стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне.
«Лішніх грошай няма, асабліва зараз. Каб стабілізаваць [сітуацыю], нельга з фінансамі сваволіць», — заявіў А. Лукашэнка ў панядзелак у Мінску на нарадзе з педагагічным актывам краіны.
«Усё павінна быць жорстка і пад кантролем», — падкрэсліў ён.
Разам з тым ён падкрэсліў, што
размова ні ў якім разе не ідзе аб тым, каб завінціць гайкі ці, як некаторыя кажуць, зацягнуць паясы.«Каму трэба гайкі закручваць — закручвайце, каму трэба паясы заціскаць — заціскайце. Але ў маштабах дзяржавы мы гэта рабіць не маюць намеру. Мы павінны ажыццяўляць тую палітыку, за якую мы адказныя, і не хапацца за ўсё адразу, як гэта было 10–15 гадоў таму», — лічыць беларускі лідар.