БЕЛ Ł РУС

Калякін: «Ніякіх перадумоваў у дыялогу, трэба ісці»

29.08.2011 / 17:55

Лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін зазначыў, што ягоная партыя гаворыць пра неабходнасць дыялогу ў краіне апошнія 13 гадоў:

«З 1997 года мы кажам пра тое, што трэба знаходзіць паразуменне. Бо ёсць што сказаць, ёсць цэлы шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць. Гэта і палітычная сфера, і эканамічная сфера, і сацыяльная, і сфера правоў грамадзян, правоў чалавека. У нас ёсць што сказаць, ёсць свая пазіцыя. Мы можам толькі вітаць, калі гэта будуць не словы нейкія, а калі гэта будзе рэальны дыялог, дзе будзе магчымасьць выказацца».

Спадар Калякін выказаўся супраць любых перадумоваў у меркаваным дыялогу апазіцыі з уладамі: «Ніякіх перадумоў, трэба ісці на дыялог і там гаварыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула