Езьдзіла Цапф, цяпер — ван дэр Ліндэн
Праграма візыту надзвычай шырокая
Старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Рэне ван дэр Ліндэн наведае Беларусь 18‑20 студзеня. Візіт ажыццяўляецца па запрашэнню Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе МЗС нашай краіны.
Асноўная мэта візіту ‑ абмеркаванне шляхоў развіцця канструктыўнага дыялога і супрацоўніцтва паміж парламентам Беларусі і Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы.
Запланаваны сустрэчы старшыні ПАСЕ з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Беларусі, міністрам замежных спраў, упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, кіраўніцтвам праваслаўнай і каталіцкай епархій, кіраўніцтвам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, а таксама наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
19 студзеня ў 15:00 у Нацыянальным прэс‑цэнтры плануецца прэс‑канферэнцыя Рэне ван дэр Ліндэна для беларускіх і замежных журналістаў.