БЕЛ Ł РУС

Стартаваў US Open: Якімава выйшла ў 2-е кола

30.08.2011 / 10:25

Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава (84-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША.

У ноч на 30 жніўня ў першым раўндзе (1/64 фіналу) яна перамагла Нопаван Лерчэевакарн з Тайланда (156) — 6:0, 4:6, 6:3

і цяпер сустрэнецца з чацвёртай ракеткай свету расіянкай Марыяй Шарапавай,
якая на старце адолела англічанку Хізэр Уотсан (104) — 3:6, 7:5, 6:3.

У асноўнай сетцы US Open Якімава гуляла ў 2006 і 2009 гадах і далей за першы круг не праходзіла. Шарапава выйграла турнір у 2006 годзе.

«Пасеяная» пад чацвёртым нумарам Вікторыя Азаранка (5) стартуе на спаборніцтвах матчам са шведкай Ёханай Ларсан (64), а Вольга Гаварцова (102) сустрэнецца з Аленай Докіч з Аўстраліі (73).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула